top of page

Кіберпартызаны прынялі ўдзел у стратэгiчным дыялогу паміж беларускiмi дэмакратычнымі сіламі і ЗША

6-7 снежня ў Вашынгтоне адбылася беспрэцэдэнтная падзея — ніколі раней Дзярждэпартамент ЗША не вёў стратэгічнага дыялогу з няўрадавымі прадстаўнікамі. Кіберпартызаны мелi гонар прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве праз сваю прадстаўнiцу, Юльяну Шаметавец.



Юльяна распавяла амерыканскiм партнерам пра ролю Кіберпартызанаў у атрыманні канфідэнцыйнай інфармацыі аб злачынствах рэжыму ў Беларусi, выкрыцці агентаў спецслужбаў Лукашэнкi, кiбераперацыях супраць расейскага агрэсара, а таксама стварэннi бяспечных iнфармацыйных інструментаў для беларусаў ва ўмовах рэпрэсiй.


Паведамленне прадстаўнiцы Кіберпартызанаў было ясным: мы змагаемся не для таго, каб выжыць, а каб перамагчы. 🦾 Спадзяемся, што гэтая сустрэча стане падмуркам для ўзаемавыгадных доўгатэрміновых адносінаў з амерыканскімі партнёрамі i будучай дэмакратызацыi Беларусi.


Дзякуем Каардынацыйнай Радзе за магчымасць прыняць удзел у такiм значным мерапрыемстве.


Жыве Беларусь! 🐎


bottom of page